партрэт

так з мяне стаўся сапраўдны зялёны

кажучы скарочана - мала які чэх мае шанцы трапіць у шэрагі такіх вось вельмі спэцыфічных азброеных грамадзянскіх арганізацыяў. у замежнікаў гэта практычна немагчыма. ну, а паміж беларусама я хутчэй за ўсё буду першы ;) так выглядае традыцыйны абрад пасьвяшчэньня у паляўнічыя.
з іншага боку

дрэвы

пасаджана гэтай вясной (нейкія дробязі яшчэ восеньню)...

дуб - 50, ясень - 20, ліпа - 20, клён - 20, вяз - 20, вярба - 120, топаль - 100

...унукам будзе чым печ тапіць. а можа нешта й дзецям.
з іншага боку

грызун у лесе

нягледзячы на нядаўнюю гісторыю са злым бабром, спаткаўшы на беразе ракі падазронага зьвера я адразу выцягнуў тэлефон і пачаў дакументаваць. павольна й с добрым словам атрымалася падысьці амаль што на мэтр. пасьля зьвер не вытрымаў, паказаў мне жоўтыя зубы й скочыў ў раку. трэба будзе ўласных такіх пару завесьці...
з іншага боку

прэзыдэнтскія выбары ў чэхіі

сёньня, 11.01.2013 ад 14:00 (16:00 менскага часу) (пачалося!) грамадзяне чэхіі ўпершыню ў гісторыі выбіраюць прэзыдэнта рэспублікі. выбары скончацца у суботу, у 14:00. адразу пасьля сканчэньня можаце назіраць за вынікамі галасаваньня, напрыклад тут - http://volby.idnes.cz/prezidentske-volby-2013.aspx


апошні апублікаваны рэйтынг кандыдатаў
з іншага боку

сабаку б ня выгнаў

горшага паляваньня я не памятаю. па дзьвух тыдняў сапраўднае арктычнае зімы прыйшла адліга і пайшоў дождж. але ад планаванага паляваньня на лісу нікуды не падзенешся - хочацца ўсё ж у рэвіру якога небудзь зайчыка мець, альбо хаця б курапатку... зьнізу вада, мокры сьнег, звьверху ліе, кусты й трава - таксама мокрыя - а праз ўсё пралезьці трэба. за 3 гадзіны быў мокры як сабака. але меў яшчэ сухія ногі й ня мёрз. паслья пачаў таяць сьнег што нападаў да ботаў, і нават неапрэн не дапамагаў... калі праз 6 гадзінаў паляваньня вернуліся на базу - сухімі меў на сабе толькі майткі ды пару мейсцаў на кашулі. так што адчуваў сабе прыблізна як той юнак на допыту, бо мароз бліжэй да вечару пачаў вяртацца. ну, й нічаво - распрануўся, выпіў як трэба - і сёньня, другі дзень ужо - ўсё яшчэ жывы, здаровы амаль. ну, мы, ўласна, палявалі 6 гадзінаў, а пасьля яшчэ 8 гадзінаў пілі ды сьпявалі, каб да чалавечага жыцьця вернуцца ;)

што датычыцца паляваньня - лісу нават не пабачылі. забілі адну куніцу, а яшэ адна ўцекла нам. вечарам разыгралі троху трафеяў - тут мне шанцавала - выграў дзіка (троххкілаграмовага!) і фазана.



Collapse )
фотарэпартаж