| b0rmann ( @ 2007-12-25 23:50:00 |
| Current location: | Radhošť, CZ |
| Current music: | charlie parker - just friends |
| Entry tags: | каляды, кот, паганства |
Паганскія каляды

Адным дзецям носіць падарункі на каляды Сьвяты Мікалай (Санта Клаўс), іншым, на новы год - Дзед Мароз (барада із ваты). А нашым, нехрысьціянскім дзецям, падарункі носіціь наш Пан Кот. Ён, праўда памёр мінулай восеньню (атруціўся атручанай мышшу), але сваю справу ад гэтага горш ня робіць (і ў хрысьціянаў мёртвы прарок таксама нядрэнна спраўляецца). Пакуль Пан Кот быў жывы - было усё прасьцей - хапіла добра накарміць, паслаць на вуліцу, а вечарам чакаць. С мёртвым катом працы троху больш - ахвяры на магілу, агнёвыя пэнтаграмы, маленькі фэйрвэрк... Але вынік - гарантаваны. Другі рок на каляды з мёртвых паўстае й дзецям падарункаў поўную хату прыносіць.