Андрэй Рамашэўскі AKA b0rmann

Previous Entry Share Next Entry
дрэвы
з іншага боку
b0rmann
пасаджана гэтай вясной (нейкія дробязі яшчэ восеньню)...

дуб - 50, ясень - 20, ліпа - 20, клён - 20, вяз - 20, вярба - 120, топаль - 100

...унукам будзе чым печ тапіць. а можа нешта й дзецям.
Tags:

  • 1
Ну дык знатны гай атрымаўся!

атрымаецца. магчыма.

ўсё, акрамя вярбы й топаля, пасаджана да існуючага лесу - да розных прагалінаў і плешаў. калі 10-20 адсоткаў праз 5 гадоў будуць жывыя і выглядаць сапраўды дрэвы - буду цалам задаволены. ну, а вярба і топаль - гаўно дрэва - пасадзіў на бераг ракі - за 3-4 гады і я на дровы буду рэзаць.

Чаго хвоі не садзіў, можа і грыбы завяліся б?

якая там хвоя... на глыбіню паловы рыдлёўкі вада стаяла калі садзіў (зараз меньш). хвою трэба на вышэйшыя мейсцы, ды на пясочак. а ў мяне - балота. і вельмі цяжкі чаранзём. асіну б туды добра было яшчэ... але хутка не знайшоў. альха там таксама цудоўна расьце. ясень расбце. арэхаў да халеры, бузіна. вярба... дубоў не было, але, калі не памыляюся ім павінн спадабацца... і вязы быццам ваду любяць.

Калі глеба такая вільготная, мусі, ёсьць сэнс і ставок замуціць пад карпа ды карася.

ну, у мяне ёсьць кавалак вады. праблема але ў тым, што пры вясновых павадках яно вельмі часта разьліваецца так, што карпікі мае былі б хрэн ведае дзе. але на гэтую тэму думаем... пакуль мне цалкам хапае таго што гусі маюць дзе плаваць...

Ну можна належным чынам умацаваць берагі, затое сьвежая рыба заўсёды гарантаваная.

гэта наўрацьце. цяжкая тэхніка туды не заедзе (а я б і не пусьціў, ды й каштуе вельмі дорага). а с рыдлёўкай рабіць нейкая вялікія працы...

Цяжкая тэхніка тут неабавязковая, хапіла б даволі лёгкага трактарка, кшталту Беларуса, з прычапным каўшом. А з рыдлёўкай - не варыянт.

трактар - гэта ўжо цяжкая тэхніка ;)

p.s. з польскага фіята буду мінітрактар рабіць ;)

А саджанцы - таксама зь лесу?

ніфігасабе!!!

Віншую!

Казляты ці нарадзіліся? ;)

Сын-дом-дрэва - ўсё як мае быць!
З Днём нараджэння!

  • 1
?

Log in

No account? Create an account