Андрэй Рамашэўскі AKA b0rmann

Previous Entry Share Next Entry
фазан і чупакабра
з іншага боку
b0rmann
ў паддашы дазравае дзіч. фазана прадстаўляць ня трэба - гэтага ўсе ведаюць. а хто ідэнтыфікуе чупакабру? адказы схаваныя...





UPDATED: спраўны адказ



  • 1
добра што не падумаў на сабаку ;)
але й не барсук...

updated: фотка са спраўным адказам

Заяц звычайны

не, гэта сапраўды не заяц ;) зубы ня тыя

updated: фотка са спраўным адказам

Не, мяркуючы па зубах - не барсук. Хучэй за усё якая авечка цi каза бязрогая. Казу сьвежавау, аднак галаву абдзiраць не даводзiлася, таму не пазнау бы.

500% не каза і не авечка ;) тыя наверсе пярэдня зубы ня маюць. ну, і заднія вельмі розьняцца...

Нешта дзiчок зусiм бегавога стану. На дарослых хоць якi лой ды здор, а тут - адны мышцы.

сьмешны, ну... але і дарослы дзік на сабе шмат сала ня мае...

Что-то из семейства куньевых?

таксама не ;)

updated: фотка са спраўным адказам

З заўчарашняй куніцы скуру садралі?

куніцы ня ем. ды й тая паменьш ўсё такі...

Але ж такое малое забілі:)

ну, здараецца...
я калі атрымаў - нават ня ведаў сьмяяца ці плакаць. і зайцы большыя бываюць... з другога боку - с дзікамі разборкі кароткія - бачыш - страляй. тыя як камуністы - ўсіх не перастраляеш. галоўнае старых бяз патрэбы не чапаць. хаця, земялоробцы, звычайна, маюць н гэты конт іншае меркаваньне - перабілі б перадусім старых, і мелі б спакой ;)

кажучы праўду - перамножаныя дзікі ў нас маюць мейсца пераважна дзякуючы паляўнічым. якія быццам бы іх і ліквідуюць, як бы павінныя былі б рабіць, але насамрэч, не настолькі каб утрымліваць папуляцыю пад кантроляй.

Edited at 2012-12-18 10:50 am (UTC)

А, то і ў вас там праблема з дзікамі. Раздайце зброю фермерам ,дайце дазвол і яны хутка адрэгулююць папуляцыю:)

...перадусім уласную ;)
раздайце? разбярыце. мець паляўнічую зброю на беларусі не забаронена.

Навошта беларусам зброя - мы талерантныя і памяркоўныя. Я і сякеркай з-за вугла магу ціхенька:)

:) дзік хутчэйшы за беларуса

updated: фотка са спраўным адказам

не, лісу ня ем ;)

ага. бульдог ;)

updated: фотка са спраўным адказам

Ого! Браканіерыш?
А чым гэта ты парасючка заваліў? Судзячы па фотцы - кінджалам у шыю. ;):)

ага. заваліш такога кінжалам. стралялі, зразумела.
а я яго выграў... на нумар 66.


Нешта багата ў вас там чупакабраў разьвялося, i ўсе такiя розныя...

  • 1
?

Log in