вось ад каго б не чакаў падтрымкі муамара, так ад нашага міністра замежжа. гэта ён, што вырашыў мяне пераканаць галасаваць за TOP-09, альбо хоча каб нас таксама выбмабардавалі? а можа, улічваючы тое што больш праамерыканскага палітыка ва ўсходняй эўропе цяжка знайсьці, гэта афіцыйная, але пакуль што тайная амэрыканская пазыцыя?
ўчора да нас прыходзіў камуніст františek hovorka - адзіны палітычна актыўны й партыйны чалавек с цэлай вёскі. агітаваў як галасаваць на камунальных выбарах што будуць у пятніцу - выбраць са сьпісу ўсіх акрамя сучаснай старшыні (5 з 6). я кажу - а я б толькі аднога, таго новага выбраў (1 з 6). не, кажа, ў гэтым выпадку - ведаеш як гэта з вашым лукашэнкам - яны самі крыжкі паставяць там дзе вольнае мейсца пакінеш.
і мае ж, халера, рацыю - кантролі ніякай. у камісіі шмат гадоў адныя і тыя людзі. ды й ня толькі ў камісіі.
у суботу - камунальныя выбары. на 5 мейсцаў у сельсавету вылучана ажно 6 кандыдатаў. з ніх - 4 сучасныя абранцы і два новыя кандыдат. усе як бы бяспартыйныя. быў адзін камуніста, але той у гэты раз вырашыў не вылучацца. такая вось палітычная актыўнасьць.
(у пелеівіна - Некоторые эксперты утверждают, что в современном обществе нет идеологии, поскольку она не сформулирована явным образом. Но это заблуждение. Идеологией анонимной диктатуры является гламур.)
сёньня пачынаюцца выбары да чэскага парляманту. выбары праходзяць па прапарцыйнай сістэме і цэлкам у ніх удзельнічае 27 палітычных партыяў і блёкаў. паспрабую троху акаментаваць тыя якія маюць хаця б нейкую шанцу (паводле апошніх апытаньняў) перакрочыць 5 адсоткавы бар'ер і трапіць у парламант.
найбуйнейшая правая партыя. апошняя ўладная партыя. згубіла ўладу (і папулярнасьць) у сувязі са шматлікімі карупцыйнымі скандаламі. даволі камэрцыйная агранізацыя. 18.7%
кансэрватары. лідары парыі - князь шварцанберг (былы міністр замежных справаў) і хадэцкі рэнегат міраслаў калоўсэк (таксама былы міністр). новая партыя і адразу ацэненая на 9.2%
новая партыя. правыя папулісты. клясіфікуюць сабе як "партыя прамой дэмакратыі". с кожным кандыдатам падпісаная дамова аб вялікіх штрафах у выпадку калі ў парляманту ня будуь жорстка праводзіць партыйную лінію. улічваючы тое што партыя зьявілася непасрэдна перад выбарамі 8.9% якія можа атрымаць паводле прагнозаў даволі шмат
мяркую што назоў партыі цалкам красамоўны - у ім цэлая праграма. карацейшы пераклад назову - "идущие на..."
Česká strana národně socialistická (чэская нацыянал-сацыялістычная партыя)
сур'ёзны назоў, га?
Dělnická strana sociální spravedlnosti (Рабочая партыя сацыяльнай справедлівасьці)
скінабельныя неафашысты. рэінкарнацыя забароненай рабочай партыі. у парлямант не пралезуць, але атрымалі магчымасьць легальнае агітацыі.
Strana svobodných občanů (пртыя свабодных грамадзянаў)
цалкам разумная правая партыя створаная адшчапенцамі з ODS. неафіцыйна падтрымліваецца сучасным прэзыдэнтам вацлавам клаўсам і мае сымблям каня с бараньей галавой. на гэтых выбарах шмат шанцаў ня мае, але мёртвай мне не здаецца.
Volte Pravý Blok - stranu za snadnou a rychlou ODVOLATELNOST politiků a státních úředníků PŘÍMO OBČANY, za NÍZKÉ daně, VYROVNANÝ rozpočet, MINIMALIZACI byrokracie, SPRAVEDLIVOU a NEZKORUMPOVANOU policii a justici, REFERENDA a PŘÍMOU demokracii WWW.CIBULKA.NET, kandidující s nejlepším protikriminálním programem PŘÍMÉ demokracie a hlubokého národního, duchovního a mravního obrození VY NEVĚŘÍTE POLITIKŮM A JEJICH NOVINÁŘŮM? NO KONEČNĚ! VĚŘME SAMI SOBĚ!!! - ale i s mnoha dalšími DŮVODY, proč bychom měli jít tentokrát VŠICHNI K VOLBÁM, ale - pokud nechceme být ZNOVU obelháni, podvedeni a okradeni - NEVOLIT ŽÁDNOU PARLAMENTNÍ TUNEL - STRANU vládnoucí (post) komunistické RUSKO - ČESKÉ totalitní FÍZLOKRACIE a jejich likvidační protinárodní politiku ČÍM HŮŘE, TÍM LÉPE!!! – jenž žádá o volební podporu VŠECHNY ČESKÉ OBČANY a daňové poplatníky, kteří chtějí změnit dnešní kriminální poměry, jejichž jsme všichni obětí, v jejich pravý opak! V BOJI MEZI DOBREM A ZLEM, PRAVDOU A LŽÍ, NELZE BÝT NEUTRÁLNÍ A PŘESTO ZŮSTAT SLUŠNÝ!!! Proto děkujeme za Vaši podporu!!! Nevěříte-li na pokoru u popravčí káry, zdá-li se vám naše kandidátka málo dokonalá nebo postrádáte-li na ní zástupce své obce nebo města a přitom MÁTE ODVAHU v této válce Lidí Dobra s vládnoucími Lidmi Zla povstat z jimi naordinovaného občanského bezvědomí, kterým nás ničí a dnešní DEMOKRATURU, SKRYTOU TOTALITU a OTROKÁŘSTVÍ VYŠŠÍHO ŘÁDU zásadním způsobem změnit, KANDIDUJTE ZA NÁS!!!
у гэтай партыі (калісьці я аб ёй пісаў) у назову ўсё магчымае. тым ня меньш яе назоў на бюлюценю ня лічыцца агітацыяй у дзень выбараў. партыя чэскага двайніка гарадзенскага ўладзіміра якаўлева.
славаччына прэзэнтавала спэцыялізаваную машыну для разгону дэманстрацыяў - Božena RIOT. машына, камбінуе найлепшыя ўласнасьці бульдозэра, танка і камбайна. сіатэма выкарыстоўвае remote control - не патрабуе ані кіроўца. азброенаея газам. шчыт, шырынёй 7.5 а вышынёй 3.25 м дае магчымпасьць схавацца ажно 36 паліцайтам.